Юрко_Фальоса (falyosa) wrote,
Юрко_Фальоса
falyosa

Альбом "Маскоўска-Берасцейская чыгунка ад Смаленска да Брэста" 1880-я

Оригинал взят у bacian в Альбом "Маскоўска-Берасцейская чыгунка ад Смаленска да Брэста" 1880-я
Спяшаюся падзяліцца фотаальбомам 1880-х (!) гадоў, прысьвечаным пабудаванай у мінулым дзесяцігоддзі Маскоўска-Брэсцкай чыгунцы. Фотаальбом складаецца з высокаякасных расфарбаваных фотаздымкаў асноўных станцый чыгункі. У тым ліку дзьве фатаграфіі зь Менску, што асабліва цікава для нас. Подпісы арыгінальныя ў перакладзе на беларускую зь невялікімі каментарамі.


Будынак буфета пры станцыі ІІ класа Менск. Проста немагчыма адарвацца ад гэтага здымку. Мужчына ў цыліндры і з барадой а-ля Лінкальн у спалучэньні са сьвежапабудаванай станцыяй утвараюць адчуваньне Дзікага Захаду. :) Комплекс драўляных будынкаў Аляксандраўскага вакзала стаяў у раёне вуліцы Суражскай, побач з Бетонным мастом. Цікава, што тады ў Менску было ажно два пасажырскія вакзалы, сучасны менскі вакзаў тады зваўся Віленскім.


Менск. Чыгуначныя майстэрні. Верагодна, стаялі, ці стаяць у значна перабудаваным выглядзе на тэрыторыі вагонарамонтнага завода імя Мяснікова на Чыгуначнай вуліцы.


Смаленск. Погляд на станцыю і горад.


Станцыя ІІ класа Ворша.


Мост праз раку Бобр.


Станцыя IV класа Вітгенштэйнская.


Тыповая пуцейная казарма.


Станцыя ІІ класа Стоўбцы.


Станцыя Баранавічы.


Станцыя Бяроза.


Паравозны будынак на станцыі Бяроза.


Тыповая вартоўня.


Станцыя Берасьце. Паравозны будынак.


Tags: железные дороги, история ж.д.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments